120 мігрантаў пакінулі лагістычны цэнтр «Брузгі»



120 мігрантаў напярэдадні пакінулі лагістычны цэнтр «Брузгі», яны запоўнілі заяўкі падчас наведвання цэнтра супрацоўнікамі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, па іх прыехалі аўтобусы — людзей даставяць у Менск і размесцяць у гатэлях.

Фота: Ян Марэцкі / Streenger

Ім дапамогуць з дакументамі, а затым яны вернуцца на радзіму, паведамляе БелТА. Амаль усе гэтыя людзі — грамадзяне Ірака.

На 17 снежня ў лагістычным цэнтры «Брузгі» застаюцца каля 700 мігрантаў. Раней частка мігрантаў эвакуацыйнымі рэйсамі пакінула Беларусь.