13 красавіка ў Польшчу з Украіны ўехалі амаль 25 тысяч чалавек



У сераду ў Польшчу з Украіны ўехалі амаль 25 тысяч чалавек, паведамляе Памежная служба.

Фота: novyny.live

У параўнанні з папярэднім днём бежанцаў стала на тры працэнты больш.

Сёння, 14 красавіка, да 7 раніцы памежнікі праверылі дакументы шасці тысяч чалавек на пераходах з Украінай.

З пачатку расейскага ўварвання з Украіны ў Польшчу прыехалі 2 мільёны 730 тысяч чалавек.

Памежная служба таксама паведаміла, што ўчора з Польшчы ва Украіну выехалі 20 тысяч чалавек. З пачатку вайны Польшчу пакінула 629 тысяч чалавек.