13,5 мільёнаў злотых на рамонт ваяводскай бальніцы ў Беластоку



Трынаццаць з паловай мільёнаў злотых атрымае ваяводская бальніца імя Снядэцкага ў Беластоку. Грошы пойдуць на рамонт і пабудову яшчэ аднаго паверха старога будынка аддзялення неўралогіі. Дафінансаванне выдзяляецца з з бюджэта міністра фінансаў і складае палову коштаў інвестыцыі.

Паводле маршалка Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскага, кожны, хто быў у бальніцы па вуліцы Складоўскай ў Беластоку ведае, што ёй патрэбны неадкладны рамонт:

— У старым будынку трэба як мага хутчэй зрабіць рамонт. Удалося знайсці фінансаванне для гэтай важная для жыхароў ваяводства справы. Ваяводскі шпіталь з’яўляецца спецыялізаваным у галіне неўралогіі і ў лячэнні інсультаў грае важную ролю.

 У межах рамонту бальніцы імя Енджэя Снядэцкага ў Беластоку адновяць палаты пацыентаў, рэабілітацыйныя залы і дабудуюць адзін паверх. Таксама будынак будзе прыстасаваны для інвалідаў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя