14 мая ў Беластоку адкрыецца Вайсковы парк



Вайсковы парк як частка экспазіцыі Музея Войска адкрыецца на Ноч Музеяў 14 мая на вуліцы Вугальнай у Беластоку. Тое, што сама ідэя парка не новая і не звязаная з вайной ва Ўкраіне, падкрэсліў Прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі:

– Галасаванне на гэты парк адбылося ў 2018 годзе. Зрэшты, гэта мае значэнне тлькі гістарычнае, гэтыя рэчы не будуць ва ўжытку, ні да каго не будуць страляць. Тут гаворка толькі пра тое, каб культываваць гістарычную традыцыю. Варта памятаць, што Польшча нікол не была агрэсарам, і правадзіла толькі абаронныя войны, і гэтая абаронная зброя мае гэта нагадваць.

Дырэктар Музея Войска Роберт Садоўскі падзякаваў жыхарам Беластоку, якія падтрымалі ідэю адкрыцця Вайскавага парку ў сталіцы Падляшша:

– Я хацеў ьы падзяккаваць усім жыхарам Беластоку, якія аддалі голас гэтай ініцыятыве. Элементы адсюль раней былі ў розных труднадаступных месцах.

Паводле спікераў, што плошча Вайсковага парку складае больш за 5,7 тысячы метраў квадратных, кошт яго стварэння склаў каля 2 млн. Злотых. Вайсковы парк адкрыецца ў суботу 14 мая а 16-й. У гэты дзень у парк будуць курсіраваць спецыяльныя аўтобусы з сядзібы Музея Войска па вул. Кілінскага.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя