14 мільёнаў украінцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы



За тры месяцы вайны амаль 14 мільёнаў украінцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы, у асноўным гэта жанчыны і дзеці, адзначыў Амін Авад, памочнік Генеральнага сакратара і каардынатара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па крызісных сітуацыях ва Украіне. Ён зрабіў адмысловую заяву з нагоды 100 дзён з пачатку расейскай агрэсіі. „Такога маштабу і хуткасці перамяшчэння не было ў гісторыі”, — падкрэсліў Авад.

З-за вайны больш за 3 мільёны дзяцей прыпынілі сваю адукацыю. Сотні тысяч людзей не маюць доступу да вады і электрычнасці, а мільёны не ведаюць, дзе іх чакае наступная ежа.

У цяперашні час 15 мільёнаў 700 тысяч чалавек маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, і іх колькасць расце.

Вайна пры гэтым не слабее, асабліва на ўсходзе краіны, адзначыў прадстаўнік ААН. У Севераданецку працягваюцца вулічныя баі, паведамляе „Громадське”. Са слоў кіраўніка вайсковай адміністрацыі Луганскай вобласці Сяргея Гайдая, расейцы „кідаюць на Севераданецк усе рэзервы — цяпер гэта іх галоўная мэта”.

[manual_related_posts]