149 новых выпадкаў заражэння каронавірусам на Падляшшы



Ваявода і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамілі пра 149 новых выпадкаў заражэння каронавірусам за суткі. У гэтым ліку 33 асобы з Беластока. Такім чынам, агульная колькасць інфікаваных у ваяводстве за час пандэміі ўзрасла да 4106. За суткі на 4 павялічыўся і лік смяротных выпадкаў – цяпер іх 82. Наймаладзейшаму з чарговых ахвяраў было 63 гады, жыў ён у Беластоцкім павеце.

Выказваем свой смутак блізкім і родным памерлых.

Беларускае Радыё Рацыя