17 студзеня – агульнапольскі страйк жанчын



Агульнапольскі страйк жанчын прызначаны на 17 студзеня. Маніфестацыя запланаваная таксама ў Беластоку а 17 гадзіне на Рынку Касцюшкі.

Агульнапольскі страйк – адказ на галасаванне, якое 10 студзеня прайшло ў Сейме датычна грамадзянскага праекта “Выратуем жанчын” у справе лібералізацыі права да абортаў. Жанчыны заклікаюць выйсці на вуліцу, каб прадэманстраваць нязгоду з тым, што Сейм адкінуў грамадзянскі праект, пад якім падпісаліся сотні тысяч грамадзянаў Польшчы.

Варта адзначыць, што праект быў адхілены ў сувязі з тым, што вялікая частка дэпутатаў ад апазіцыі (Nowoczesna і Platforma Obywatelska) прагаласавалі супраць гэтага праекта. Да далейшай працы ў Сейме быў прасунуты іншы грамадзянскі праект, які цалкам забараняе права да абортаў.

Беларускае Радыё Рацыя