18 ліпеня ў Гарадку пакажуць фільм Юрыя Каліны „Басовішча”



Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку запрашае на першы паказ фільма пад адкрытым небам у гміне Гарадок. Мерапрыемства адбудзецца 18 ліпеня (субота) у 20.45. у амфітэатры над залівам у Зарэчанах. Дата падзеі не выпадковая. Штогод у сярэдзіне ліпеня ў Борыку каля Гарадка праходзіў фестываль маладой музыкі „Басовішча”. У мінулым годзе ён адбыўся апошні раз. Каб нагадаць пра папярэднія фестывалі, пакажуць дакументальны фільм Юрыя Каліны „Басовішча” на вялікім экране.

Уся сустрэча пройдзе ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Людзі, якія хочуць трапіць у зону падзеі, павінны насіць ахоўныя маскі, падтрымліваць адлегласць адзін ад аднаго – не менш за 2 м (гэта не датычыць для сем’яў), а таксама дэзінфікаваць рукі і вымяраць тэмпературу перад уваходам.

„Басовішча”, дак. фільм, рэж. Юрый Каліна, Белсат ТБ 2019, час 51 хв.

30 гадоў таму ў сярэдзіне ліпеня ў мястэчку Гарадок на Падляшшы, размешчаным у Кнышынскай пушчы, прайшоў фестываль маладой музыкі Беларусі „Басовішча”. Падчас двухдзённага мерапрыемства выступілі лепшыя беларускія рок-гурты з Беларусі, Падляшша і польскія рок-зоркі.

Фестываль быў арганізаваны Беларускім аб’яднаннем студэнтаў у Польшчы (назва атрымана ад абрэвіятуры беларускага імя арганізатара: Беларускага аб’яднання студэнтаў) сумесна з гмінай Гарадок. У 2019 годзе адбыўся трыццаты і апошні фестываль. У дакументальным фільме „Басовішча” паказана эвалюцыя фестывалю на фоне грамадска-палітычных змен у Беларусі і Польшчы, найбольш цікавыя выканаўцы і іх меркаванні наконт фестывалю, змена пакаленняў сярод арганізатараў (сённяшнія арганізатары – дзеці першых арганізатараў) і, нарэшце – ён патлумачыць прычыну канца „Басовішча”.

 

Беларускае Радыё Рацыя