19-ая рэгата на Кубак Зубра гміны Міхалова



Аптымісты” і “Ласэраўцы” выплылі ў гэтыя выходныя на вадасховішча Семяноўка. Тут адбываецца 19-ая рэгата на Кубак Зубра гміны Міхалова. Каля 100 маладых спартоўцаў ад 16 да 25 гадоў спаборнічае ў двух класах “Аптыміст” і “Ласэр”. Як і штогод над Семяноўскае возера прыехалі таксама маладыя спартоўцы з Беларусі.

– Прыехалі мы з Гародні. Трэніруемся на азёрах, гэта 30 кіламетраў ад Гародні. Двое на Ласэрах” і адзін хлопец на „Аптымісце”.

РР: Што трэба зрабіць, каб лодка была падрыхтаваная?

– Праверыць, каб усяго хапала з рыштунку.

– Шмат залежыць ад ветру. Таму што пры моцным ветры табе патрэбная фізічная сіла. Пры слабым ветры – трэба тактычна дзейнічаць, сачыць за ветрам.

– Гадоў 20-25 таму нікому ў галаву не прыйшло б, што гміна Міхалова можа атаясамляцца з нейкімі рэгатамі, яхтамі.

Рэгаты на вадасховішчы Семяноўка адбываюцца пры плажы ў Рыбаках. Завяршэнне спаборніцтваў запланаванае на 15.30 па польскім часе. Сёння адбудуцца яшчэ 4 гонкі.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Міхалова