22-гі пацверджаны выпадак смерці з-за COVID-19 у Падляшскім ваяводстве



Падляшскі дзяржаўны санітарны інспектар паведамляе: дваццаць другі выпадак смерці ад віруса COVID-19 у Падляшскім ваяводстве быў пацверджаны.

Гэта 76-гадовая жанчына, жыхарка Граеўскага павету, якая была шпіталізавана ў бальніцу ў Граеве. У яе былі спадарожныя захворванні.

Усяго ў Падляшскім ваяводстве зафіксавана 998 пацверджаных выпадкаў заражэння ВРВІ-CoV-2.

У Сакольскім павеце зафіксаваны чатыры новыя выпадкі заражэння каронавірусам. Гаворка ідзе пра замежнікаў, якія працуюць на адной з ферм.

Беларускае Радыё Рацыя