24-га чэрвеня гурт „Znak Stop” выступіць у Гданьску



Гэта ўжо не першы выступ у Польшчы для беларускіх музыкаў.

„Але з пачаткам вайны канцэрты ў краіне аб’яднаныя адной мэтай”, – прызнаюцца ўдзельнікі „Znak Stop” Андрэй Лугін і Алена Палачанская:

– Калі мы граем для польскай аўдыторыі, то стараемся сказаць людзям пра значнасць беларусаў ва ўсёй гэтай сітуацыі і пра тое, хто такія беларусы. Пра тое, наколькі беларусы і ўрад адрозніваюцца. Напачатку вайны мы дапамагалі нашым беларусам уцякаць з Украіны. Цяпер па магчымасці мы стараемся дапамагаць тым людзям, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

– Так, я цалкам згодная наконт гэтага ўсяго. Хочацца ва ўсім гэтым не згубіць сваю здолльнасць мысліць самастойна без прапаганды.

Дарэчы, 24-га чэрвеня выступ гурта „Znak Stop” падтрымае і Сяргей Башлыкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]