24-ы “Агляд аматарскага мастацтва Гайнаўскай зямлі”



Жывапіс, скульптура, малюнак і графіка ды працы ў іншых мастацкіх тэхніках – усяго каля 80 прац 29 мастакоў.

Гэта канчатковы вынік сёлетняга конкурсу “Агляд аматарскага мастацтва Гайнаўскай зямлі”. Першую ўзнагароду ў катэгорыі “скульптура” атрымаў Славамір Смыка з Кляшчэляў:

– Чалавек заўсёды шукае чагосьці. Я працую з камнем. Я хачу, каб з маімі творамі знаёміліся не толькі вачыма, але і праз дотык.

У катэгорыі “жывапіс” першую ўзнагароду атрымаў Дарыюш Вашчынскі з Белавежы. У катэгорыі “малюнак і графіка” – Януш Кулеша з Гайнаўкі. Ацэньваліся працы таксама ў катэгорыі “творцы з абмежаванымі магчымасцямі”.

Выстава 24-га “Агляду аматарскага мастацтва Гайнаўскай зямлі” працуе ў Гайнаўскім доме культуры да 20 студеня 2018 года.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара