25 лістапада 1795-га года Рэч Паспалітая перастала існаваць



25 лістапада 1795-га года Рэч Паспалітая перастала існаваць. Апошні кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад улады на карысць расейскай імператрыцы Кацярыны ІІ.

Пра перадумовы тых падзей разважае гісторык Антон Астаповіч:

– Менавіта пры Саксонскай дынастыі Рэч Паспалітая пераўтварылася ў заезную карчму, і менавіта яны зрабілі ўсе перадумовы, што адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай. Як бы мы негатыўна не адносіліся да асобы Станіслава Аўгуста Панятоўскага, але ж ён спрабаваў рэфармаваць дзяржаву. Але ж мабыць ужо было позна рэфармаваць. Дзяржава ўжо проста пераставала існаваць, яе ўжо проста рвалі на кавалкі.

Апошні кароль Польшчы і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пасля адрачэння ад улады жыў у Пецярбурзе, дзе і памёр у 1798-ым годзе. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя