26 жніўня беларускі фэст святога Барталамея ў Вільні



Урачыстасцi, прысвечаныя Святому Барталамею, адбудуцца ў Вільні 26 жніўня 2018 года ў беларускім касцёле на Зарэччы (Ужупіс). 

На фота: інтэр’ер беларускага касцёла святога Барталамея ў Вільні. 

Праграма фэсту: 

12.00 – Святая Iмша 13.30 – Святочны фэст, дзе можна будзе за добрай капуцынскай кавай i смачнай гарбатай, смакуючы вырабы вiленскiх гаспадынь, у нязмушанай гаворцы пацешыць вока працамi вiленскiх майстроў ды й паслуxаць добрую музыку.

Беларускі касцёл у Вільні сардэчна запрашае! 

Нагадаем, што імша ў касцёле Святога Барталамея ў Вільні, адбываецца выключна на беларускай мове.  

Беларускае Радыё Рацыя