270 мігрантаў пагадзіліся пакінуць Літву добраахвотна



270 мігрантаў, якія сёлета нелегальна трапілі ў Літву,  пагадзіліся добраахвотна вярнуцца ў краіну паходжання камерцыйнымі рэйсамі на наступным тыдні. Яны атрымаюць выплату памерам 1000 еўра, паведамляе  партал Delfi.lt.

Фота: © Zuma Press / Scanpix

«На гэты момант 272 чалавекі, якія пакінуць краіну, абсалютная большасць — з кампенсацыяй 1000 еўра. Адзінкі паляцелі і не атрымалі гэтых выплат», — сказаў намеснік начальніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рымантас Пятраўскас.

Паводле яго слоў, большасць мігрантаў складаюць грамадзяне Ірака, некалькі чалавек вяртаюцца ў Расею і Індыю. Мігрантаў перавозяць камерцыйнымі рэйсамі, яшчэ каля 80 чалавек не пакінулі краіну.

Службовыя асобы суправаджаюць мігрантаў у Віленскі аэрапорт, да самалёта, дзе выдаюць па 1000 еўра. Па словах Пятраўскаса, пасля памяншэння выплат з 1000 да 300 еўра з 21 студзеня гэтай магчымасцю карыстаюцца нешматлікія.

 Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]