Беластоцкія таксісты змагаюцца за дазвол на праезд па „буспасах”
З 1-га лістапада беластоцкія таксісты змогуць карыстацца „буспасам” – палосай для руху грамадскага транспарту на вуліцы Сянкевіча. Для таго, каб дамагчыся свайго, таксісты нават зладзілі праезд калонны з некалькіх дзясяткаў таксі праз горад і папярэджвалі, што гэта не канец пратэстаў. Але гарадскія ўлады і так пайшлі насустрач. Многія звязваюць гэта з набліжэннем мясцовых выбараў. Так ці інакш, як паказала апытанне, далёка не ўсім таксістам залежыць на тым, каб „буспас” на Сенкевіча быў адкрыты для руху.
– Мяне гэта не цікавіць. Тут пратэстуюць таксісты, якія былі раней паліцэйскімі, вайскоўцамі, а зараз яны выйшлі на пенсію і працуюць таксістамі. Не так павінна быць. Калі я пры такім руху зраблю 5-6 курсаў, то мне патрэбны „буспас”? Не.
– Гэта павінен быў быць астатні малы праезд праз горад. Адразу Рада горада не згадзілася на праезде па тых „буспасах”. Для мяне гэта не будзе істотным, бо я з 1 лістапада завершу сваю працу і пайду на заслужаны адпачынак. Ездзіў ад 70-га года. Мне гэта не замінае. Насамрэч горад ёсць такі пусты, што няма патрэбы ездзіць па тых бусах. “Хуткія дапамогі”, як я заўважыў, таксама карыстаюцца не „бусамі”, а едуць там, дзе для ўсіх.
– Тут важны даезд. Мы змагаемся для кліентаў, а не для сябе. Стаім у корку з кліентам, а лічыльнік лічыць. А кліенты гэтага не разумеюць. Праезды па „буспасах” дазволілі б нам забіраць кліентаў з аўтобусных прыпынкаў. А то маем праблему – і для нас, і для кліента.
Уліцу Браніцкага называюць наступнай, дзе гарадскія ўлады могуць адкрыць „буспас” для руху таксі. Але гэта ўжо залежыць ад таго, ці будзе карысць для карыстальнікаў, і грамадскага транспарта, і таксі ад адкрыцця „буспаса” на Сянкевіча, – запэўніваюць улады.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
