28-мы нумар часопіса „КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”



28-мы нумар часопіса „КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ” за лістапад 2021 года умясціў разнастайныя матэрыялы 12 аўтараў на 307 старонках.

Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”, ISSN2562-9506, заснаваны ў снежні 2012 года як незалежнае перыядычнае выданьне online, прызначанае для абмеркавання праблем беларускай культуры і развіцця беларускасці. Часопіс змяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаннях, маючых дачыненне да развіцця беларускай нацыі.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых. Свае допісы дасылайце на [email protected]

Наступны, 29-ты нумар выйдзе ў красавіку 2022 года.

Віншуем вас і вашу сям’ю з надыходзячымі святамі і зычым здароў’я, шчасця, аптымізму і поспехаў.

З павагай,
д-р Пётра Мурзёнак
рэдактар часопіса „КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”