28 снежня ў Беластоку пройдзе майстар-клас па прыгатаванні хінкалі



На ім можна будзе пазнаёміцца з традыцыйнай грузінскай кухняй і самому прыгатаваць грузінскія пяльмені. Ірына Капланашвілі апавяла нам пра само мерапрыемства:

„Будзем рабіць хінкалі з нуля. Гэта будзе такі цікавы працэс, лепка хінкалі, сакрэты, хітрыкі. Правільнае цеста для хінкалі, як зрабіць сакавітае начынне, каб хінкалі атрымаўся з сокам. Так каб ён не разварыўся, і як увогуле яго есці. Паходжанне самога хінкалі, як гэтая страва стала грузінскай нацыянальнай, а таксама будзе яшчэ сюрпрыз – пакідаю ў сакрэце”.

Мерапрыемства пройдзе ў Беласоку, вуліца Высокі Сточэк 54 у рэстаране Віко. Удзельнікаў таксама чакае падарунак ад арганізатаркі.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя