30 чалавек незаконна спрабавалі перасекчы польска-беларускую мяжу



За апошнія суткі 30 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу, – паведаміла 31 студзеня Памежная служба Польшчы. Сярод затрыманых іншаземцаў былі грамадзяне Турцыі, Шры-Ланкі, Ірака і Сірыі. Так, у нядзелю пасля поўначы ў ваколіцах Чарэмхі шэсць замеж спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу. У той жа час у Нараўцы 13 грамадзян Ірака перайшлі на польскі бок, дзе былі затрыманыя. Па словах прэс-сакратара памежнай аховы Ганны Міхальскай, дзве адначасовыя спробы перасячэння мяжы з’яўляюцца скаардынаванымі дзеяннямі, накіраванымі на тое, каб адцягнуць увагу польскіх афіцэраў. Спробы перасячэння мяжы зноў суправаджаліся пашкоджаннем калючага дроту, у бок польскіх ахоўнікаў мяжы ляцелі камяні. 

[manual_related_posts]