32-я Дні сучаснага мастацтва ў Беластоку



Выставы, канцэрты, майстар-класы і незвычайныя спектаклі тэатраў з розных краінаў Еўропы. Беластоцкі асяродак культуры запрашае на 32-я Дні сучаснага мастацтва. Беларускі акцэнт таксама прысутнічае на фестывалі. Са спектаклем “З жыцця насякомых” выступіць „Незалежны тэатр і танцавальны праект” з Менска. Удзельнікамі гурта з’яўляюцца музыкі з іншага вядомага беларускага кабарэ-бэнда “Срэбранае вяселле”.

Гасцей спектакля чакае шмат энергетыкі, кажа каардынатар Дзён сучаснага мастацтва Анна Лушынская.

– Гэта музычны спектакль на аснове расейскіх вершаў выклятага паэта Мікалая Алейнікава з пачатку 20 стагоддзя, якія перакладзены на польскую мову.

Пасля спектакля “З жыцця насякомых” гасцей чакае выступ міні-кабарэ з песнямі гурта “Срэбранае вяселле”.

Дні сучаснага мастацтва пройдуць з 24 па 28 траўня. Выступ беларускіх акцёраў запланаваны 25 траўня ў 20.30 у Тэатральнай акадэміі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя