330 тысяч палякаў гатовыя прагаласаваць за мяжой



330 тысяч палякаў заявіла пра гатоўнасць прагаласаваць за мяжой на прэзідэнцкіх выбарах – гаворыцца ў інфармацыі, якую PAP прадставіла МЗС Польшчы. У 21 краіне галасаванне будзе праводзіцца выключна па пошце; у 6 краінах палякі не змогуць прагаласаваць наагул.

У адпаведнасці з пастановай міністра замежных спраў на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года будзе створана 169 выбарчых акруг для галасавання за мяжой. У 74 выбарчых акругах выбаршчыкі за мяжой змогуць прагаласаваць толькі па пошце.

Галасаванне па пошце пройдзе на Філіпінах, у Аргенціне, Аўстраліі, Бельгіі, Францыі, Іспаніі, Ірландыі, Канадзе, Калумбіі, Люксембургу, Марока, Мексіцы, Нідэрландах, Германіі, Нарвегіі, Партугаліі, ЗША, Швейцарыі, Тайландзе, Вялікабрытаніі і Італіі.

Паводле Польскага прэсавага агенства (PAP)