400-гадовы Дуб Дунін мае шанец стаць Еўрапейскім дрэвам 2022 года



Галасаванне ў конкурсе, арганізаваным міжнародным кансорцыўмам EPA (Environmental Partnership Association), працягнецца да канца лютага. Арганізацыя ў першую чаргу падтрымлівае мерапрыемствы, якія звязаныя з аховай навакольнага асяроддзя.

У Польшчы конкурс ладзіць Klub Gaja.

Сярод прэтэндэнтаў было яшчэ 16 вядомых дрэў Еўропы. Яны перамаглі на нацыянальных галасаваннях. Кожны з іх мае сваю гісторыю і важны для мясцовай супольнасці.

Дуб Дунін – адзін з самых вядомых лясных волатаў – яго называюць вартаўніком пушчы. Ён расце ў Пшыбудках гміны Нараў.

Януш Корбель, адзін з заснавальнікаў экалагічнага руху, назваў дрэва „Дунін” у гонар беларускага паэта і драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Рэпартаж „Дуб Дунін на варце Беларусі” Вольгі Сямашкі можна паслухаць па спасылцы.

Старое дрэва гніло, але цяпер яго ратуюць з дапамогай адмысловых працэдур.

Пераможца конкурсу Еўрапейскае дрэва 2022 года стане вядомы 22 сакавіка. Вы можаце прагаласаваць на сайце: www.treeoftheyear.org/PL.

[manual_related_posts]