44 працэнты мігрантаў папрасілі прытулку ў Польшчы, астатнія адмовіліся



Афіцыйная прадстаўніца пагранічнай службы падпаручнік Анна Міхальская паведаміла, што з пачатку месяца за дапамогу ў незаконным перасячэнні беларуска-польскай мяжы ў Польшчы былі затрыманыя 39 чалавек. А некаторыя мігранты, якіх затрымалі, знаходзіліся пад уздзеяннем наркотыкаў. Цяпер у цэнтрах пагранічнай службы знаходзіцца больш за 1 500 нелегальных мігрантаў. Паводле Міхальскай, 44 працэнты мігрантаў папрасілі прытулку ў Польшчы, астатнія адмовіліся.

Беларускае Радыё Рацыя