5 мая ў Беластоку — чарговая «Мова Нанова»
24 дні таму
5 мая ў Беластоку — чарговая «Мова Нанова»!

Тэма заняткаў: Жанчыны ў гісторыі Беларусі.
Госцяй стане паэтка і літаратуразнаўца Анхела Эспіноса Руіс, а за музычную частку гэтым разам адкажа лідар Гурт Sumarok Ігар Палынскі.
Калі: 5 мая 2022, 18:30
Дзе: Прастора MediaPortBelarus у Беластоку (Sienkiewicza 44).
Уваход, вядома ж, вольны!