54 мільёны злотых – на патрэбы падляшскіх гарадоў
54 мільёны злотых прызначыў маршалак ваяводства на рэвіталізацыю падляшскіх гарадоў. Сярод іх апынуліся Бельск Падляшскі, Гайнаўка, Саколка, Лапы ды Сувалкі. 6,7 мільёна на разбудову і пакупку абсталявання атрымаў Бельскі дом культуры. У Саколцы за 3,5 мільёна злотых упарадкуюць мясцовае вадасховішча.
Грошы атрымае таксама горад Гайнаўка на рэвіталізацыю ваколіцаў дома культуры і асяродка спорту, кажа бурмістр горада Ежы Сірак.
У рамках таго праекту адбудзецца грунтоўная перабудова гарадскога стадыёну. А ў адносінах Гайнаўскага дома культуры, то будзе набытае вельмі цікавае абсталяванне для заняткаў спортам дзяцей і моладзі.
Апрача таго горад Гайнаўка пабудуе два басейны. Кошт усіх рэвіталізацыйных інвестыцыі ў Гайнаўцы складае12 мільёнаў злотых.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
