65 гадзін чакання на памежным пераходзе ў Баброўніках



У нядзелю час чакання на памежным пераходзе з Беларуссю ў Баброўніках складае да 65-ці гадзін. І гэта ўжо менш, чым было ўчора, у суботу, калі вечарам час чакання складае 79 гадзін. Грузавыя аўтамабілі расцягнуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў.

З-за вялікай чаргі на станцыі Валілы на рэспубліканскай дарозе 65 да памежнага пераходу створана буферная зона, што павінна палепшыць рух транспарту. Чарга грузавікоў на гэтым пераходзе пачала павялічвацца ў пачатку тыдня.

Прыгадаем, што пункт пропуску ў Кузніцы – у сувязі з міграцыйным крызісам – закрыты з дзявятага лістапада мінулага года.

 Беларускае Радыё Рацыя