68 спроб трапіць у Польшчу зафіксавана 10 студзеня



68 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу 10 студзеня, паведамляюць  польскія памежнікі.

На ўчастку каля Мельніка група мігрантаў спрабавала штурмам узяць мяжу. А каля Цярэспаля два кубінцы прабіраліся на польскі бок па канструкцыях памежнага маста.