7 ліпеня – прыходскае свята ў Пасынках



Сёння, 7 ліпеня, Царква ўспамінае святога прарока Яна Хрысціцеля. Ісус Хрыстос сказаў, што “сярод народжаных (…) не было большага за Яна Хрысціцеля”. Гэта менавіта святы Ян ахрысціў у водах Іардана Хрыста.  Народзіны Яна Хрысціцеля – гэта прыходскае свята ў Пасынках.

Пасля святочнай багаслужбы дэлегацыяй з Молдовы была перададзена ў царкву ікона святога Стыліяна з часткай мошчаў. “Гэта для нас вялікі гонар,” – кажа настаяцель царквы ў Пасынках айцец Яўген Сушч:

– Да мошчаў святога Стыліяна прыходзяць памаліцца жанчыны, якія не могуць мець дзяцей, сем’і, у якіх дзеці дрэнна сябе вядуць. Прыехаў айцец Пётр з Малдовы і прывёз да нас ікону з мошчамі святога, якую адмыслова перадаў нашаму прыходу. І мы вельмі ўдзячныя Богу за тое, што святы хоча быць з намі на нашай роднай Падляшскай зямлі.

Апошнім часам у царкву былі прывезеныя таксамам мочшы святога Панцеляймона ды святой Агаты.

 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара