Пажарныя з памежжа атрымалі новае абсталяванне



Новыя пажарныя машыны атрымалі добраахвотныя пажарныя каманды.

SONY DSC

 

Гміны Гайнаўскага павета: Чаромха, Чыжы, Нарва, Дубічы Царкоўныя ды вёска Махнатае ў Гайнаўскай гміне могуць карыстацца сучаснымі пажарнымі машынамі, кажа начальнік добраахвотнай пажарнай каманды ў Чыжах Янка Белавежац:

– Мы не спадзяваліся, што будзем мець такое абсталяванне. Мы вельмі задаволеныя, бо нам была патрэбна такая машына, хоць і старая была някепская. Гэтая нашмат лепшая, бо мае ўсё, што патрэбна для правядзення ратавальных аперацый.

Гэта першыя пажарныя машыны, якія былі куплены ў межах польска-беларускай транспамежнай праграмы “Супольна ахоўваем Белавежскую пушчу”. Абсталяванне ды машыны, якія прызначаны 18 добраахвотным пажарным камандам, каштавалі 4,5 мільёны еўра.

7 пажарных машын ды пажарнае абсталяванне трапіць і да пажарнікаў з Берасцейскай ды Гарадзенскай абласцей.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара