75-я гадавіна паўстання ў Беластоцкім гета



У Беластоку 75-ю гадавіну выбуху паўстання ў гета адзначаць: канцэртамі, чытаннямі мемуараў, прэзентацыямі тэматычных выданняў, выставамі ды спектаклямі.

Галоўныя мерапрыемствы запланаваныя на чэрвень, але пачнуцца ўжо 5 лютага, кажа прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі:

– Мы пачынаем мерапрыемствы 5-га лютага: музычныя канцэрты, адбудзецца марш да помніка Герояў паўстання ў гета, таксама будуць зачытвацца фрагменты мемуараў. 27-га чэрвеня была спалена Вялікая сінагога і ў ёй каля 2000 чалавек.

Мерапрыемствы звязаныя з гадавінай паўстання ў гета працягнуцца таксама ў жніўні. У Беластоку з сімфанічным аркестрам выступіць Кжэсімір Дэмбскі.

У час ліквідацыі гета ў 1943 годзе загінула больш за 12 тысяч яўрэяў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя