76-я гадавіна забойства 31 вазака ў лесе ля Пухалаў Старых



Сёння спаўняецца 76-я гадавіна забойства 31 вазака ў лесе ля Пухалаў Старых аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса, псеўданім „Буры”. Гэтыя трагічныя падзеі жыхары Бельска ўшанавалі малітвай ў царкве Пакроваў Божай Маці, а таксама адмысловую малітву здзейсніў на магіле вазакоў у Бельску айцец Іаан Шмыдкі.

Пра забойства вазакоў у лесе сем’і загінулых даведаліся толькі ў пачатку 90-тых гадоў мінулага стагоддзя. Гаворыць былы бургамістр Бельска-Падляшскага Андрэй Сцепанюк:

– Я звязаны з гэтым месцам з самага пачатку, калі гэтую магіла там знайшлі. Калі я быў бургамістрам горада, была праведзена эксгумацыя. Пасля былі выстаўлены ў Міхайлаўскай царкве. Гэта было адно з самых вялікіх спатканняў, якія маглі зрабіць праваслаўныя беларусы на Беласточчыне. Я наведваю гэтае месца, калі бываю на могілках у Бельску. Для мяне гэта, па-першае, магіла людзей, якія трагічна загінулі. Гэтая памяць ува мне жыве і для мяне гэтае месца вельмі важнае.

Забойства вазакоў – адно са злачынстваў аддзелу „Бурага”, здзейсненае на пераломе студзеня-лютага 1946 году ў беларускаіх вёсках Беласточчыны. Тады было спалена 5 вёсак: Залешаны, Вулька Выганоўская, Шпакі, Зане, Канцавізна. Цягам пяці дзён ад рук салдатаў „Бурага” загінула 80 чалавек. Усе ахвяры ў 2020 годзе былі кананізаваныя Польскай праваслаўнай царквой. 2-га лютага пройдзе ўшанаванне ахфяраў з Заняў і Шпакоў, а таксама адбудзецца малітва ў царкве ў Бранску і ў святліцы ў Свірыдах.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]