80-я гадавіна знішчэння нацыстамі вёскі Райск



Сёлета споўнілася 80-я гадавіна адной з найбольш трагічных падзей на Бельшчыне гадоў другой сусветнай вайны. Знішчэнне вёскі Райск.

16 чэрвеня 1942 года немцы расстралялі  149 мірных жыхароў Райска.  Ацалелую моладзь вывезлі на прымусовыя працы для Трэцяга Рэйху, а жанчын і дзяцей прымусова перасялілі.  Саму вёску  спалілі. Райск загадам немцаў меў перастаць існаваць.  

Трагічныя падзеі чэрвеня 1942 году назаўсёды памянялі жыццё ацалелых, якія былі сведкамі смерці сваіх родных і суседзяў, а пасля на заўсёды мелі пакінуць родную вёску. Падзеям 80-ці гадовай даўніны будзе прысвечана нядзельная перадача Анны Шайкоўскай з серыі „З Падляшша родам”, якой атрымалася запісаць успаміны апошніх сведак гэтых падзей.

Перадачу Анны Шайкоўскай з серыі „З Падляшша родам” зможаце паслухаць ужо ў бліжэйшую нядзелю, а 12.05 паводле польскага часу, на гадзіну пазней паводле беларускага.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]