81 гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны



На гданьскім паўвостраве Вестэрплятэ завяршыліся ўрачыстасці, прымеркаваныя да 81 гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны.

«Тут, на Вестэрплятэ, напалі на польскіх жаўнераў. У Велюні нямецкія авіятары кінулі бомбы на спячы горад. Сёння мы ўшаноўваем памяць нашых папярэднікаў», – сказаў падчас урачыстасцяў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда

«Гэтае месца з’яўляецца сімвалам гераізму польскіх жаўнераў і перасцярогай усяму свету ад таго, чым ёсць жорсткая палітыка, якая вядзе да вайны. Перасцярогай, каб падобныя падзеі ніколі не паўтараліся» – адзначыў прэзідэнт Польшчы.

Ва ўрачыстасцях на Вестэрплятэ ўдзельнічалі таксама маршалак Сойму Альжбета Вітэк, маршалак Сенату Томаш Гродскі i міністр нацыянальнай абароны Марыюш Бляшчак.

Да помніка Абаронцаў польскага Узбярэжжа на Вестэрплятэ ветэраны, гарцэры і жаўнеры запалілі Зніч Памяці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wrotapodlasia.pl