84 працэнты палякаў станоўча ацэньваюць працу жаўнераў, паліцыянтаў і памежнікаў



84 працэнты палякаў  станоўча ацэньваюць працу жаўнераў, паліцыянтаў і памежнікаў на польска-беларускай мяжы. Так вынікае з апошняга сацыялагічнага апытання.

Апытанне праводзілася ў звязку з тым, што цяпер шмат людзей у Польшчы сочаць за тым, што адбываецца на польска-беларускай мяжы. На пытанне, як вы ацэньваеце выкананне задач жаўнерамі, паліцыянтамі і ахоўнікамі на польска-беларускай мяжы, 84 працэнты рэспандэнтаў адказалі, што “добра”, а 16 працэнтаў –  “дрэнна”.

Апытанне  праведзенае на замову газеты “Super Express” Навукова-даследчым інстытутам Pollster 22-23 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя