86 дзён намётаваму мястэчку на беларуска-летувіскай мяжы
На летувіска-беларускай мяжы ў пункце пропуску Медніках працягвае стаяць намётавае мястэчка беларускіх актывістаў, якія нагадваюць усім, хто перасякае мяжу аб наяўнасці ў Беларусі палітычных вязняў. Пра гэта ў нашым эфіры распавёў адзін з каардынатараў акцыі Віталь Алейнік:
„Аказваецца сёння ўжо 86 дзень намётаваму мястэчку. Канешне, ужо трошкі так халаднее, дождж і сёння і днямі, ужо восень набліжаецца, але ўжо амаль тры месяцы мястэчка стаіць. Зараз асноўная праца ў гэтым мястэчку сканцэнтраваная вакол тых банераў, той інфармацыі, якая там маецца. Людзі прыязджаюць, аднаўляюць лічбы, колькасць тых хто ў турмах, палітзняволеных, тых хто загінуў ад рук рэжыму”.
Беларусы ў выгнанні пасяліліся ля мяжы не таму, што іх нясцерпна цягне дадому. На летувіска-беларускай мяжы актывісты патрабуюць таксама зняцця абмежаванняў на выезд з Беларусі, уведзеных на наземных пунктах пропуску.
Беларускае Радыё Рацыя
