9 траўня ў Кіеве прайшла акцыя беларускай супольнасці



“Перамога прыйдзе, калі Беларусы стануць Вольнымі!” – пад такім лозунгам 9 траўня ў Кіеве прайшла акцыя беларускай супольнасці. Сабраўшыся на Майдане Незалежнасці, каля сотні беларусаў прайшлі маршам з барабанамі праз Міхайлаўскую вуліцу і Андрэеўскі спуск:

Акцыя завяршылася каля помніку Рыгору Скавараду, на шыі якога быў завязаны бел-чырвона-белы сцяг. Там беларусы сталі ў ланцуг і трымалі партрэты палітвязняў. Кіеўскія паліцыянты не перашкаджалі правядзенню акцыі.

Суполка беларусаў у Кіеве праводзіць акцыі салідарнасці штонядзелю а 14-й гадзіне на Майдане Незалежнасці. Сярод удзельнікаў — шмат тых, хто з’ехаў ва Украіну з-за рэпрэсій з боку рэжымных уладаў.

Беларускае Радыё Рацыя