Сілы АТА ўвайшлі ў Шахцёрск, Торэз, Лутугіна і вызвалілі Сцяпанаўку



На працягу апошніх сутак сілы АТА, рухаючыся ў Першамайскім накірунку, вызвалілі населены пункт Сцяпанаўка.

Украінскія вайскоўцы таксама ўвайшлі ў Шахцёрск і Торэз Данецкай вобласці і Лутугіна Луганскай вобласці. Працягваюцца баі за поўнае вызваленне горада Первамайска Луганскай вобласці і горада Снежнага – Данецкай, паведамляе інфармацыйна-аналітычны цэнтр РНБА.

Паводле паведамлення, працягваюцца баі на Першамайска-Алчэўскім накірунку і за ўсталяванне кантролю за «Марынаўскім калідорам». Толькі за апошнія суткі тэрарысты некалькі разоў контратакавалі Саўр-Магілу, якую занялі ўкраінскія вайскоўцы, спрабуючы вярнуць вышыню, з якой пастаянна абстрэльвалі пазіцыі АТЕ.

Украінскія вайскоўцы паспяхова адбілі ўсе контратакі.

У баях знішчана звыш 100 баевікоў, 10 адзінак бронетэхнікі і 12 артылерыйскіх установак, паведамляюць у РНБА.

На працягу сутак загінулі 10 вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны, 55 украінскіх вайскоўцаў атрымалі раненні.

1406629111-4605-ato-29-07

unian.net