АБСЕ заклікае бакі канфлікту на Данбасе спыніць агонь на Вялікдзень
АБСЕ заклікае бакі канфлікту на Данбасе забяспечыць поўнае спыненне агню на перыяд Велікодных святаў, а таксама і ў далейшым. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне, пасла Эртугрула Апакана. „Больш за 6 тысяч чалавек былі забітыя і больш за мільён – вымушаныя пакінуць свае дамы з пачатку канфлікту на Данбасе”, – адзначыў Апакан.
Гаворачы аб перамешчаных асобах, ён адзначыў, што „часта ім не хапае ежы, доступу да медыцынскай дапамогі ды іншых асноўных паслуг”. „Я з нагоды Вялікадня заклікаю ўсе бакі актывізаваць свае намаганні для забеспячэння поўнага спынення агню, і не толькі ў святочныя дні, але і ў далейшым”, – заявіў Апакан.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ВВС
