Абставіны гібелі жаўнера ў ваколіцах Белавежы высвятляе варшаўская пракуратура



Акруговая пракуратура ў Варшаве дагэтуль высвятляе  абставіны гібелі 22-гадовага вайскоўца, які загінуў у мінулую сераду (26 студзеня) у раёне Белавежы. Пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што трэція асобы спрычыніліся да смерці мужчыны.

Паводле папярэдніх дадзеных, вайсковец 9-й бранятанкавай кавалерыйскай брыгады, якая дыслакавалася на мяжы з Беларуссю, загінуў у выніку стрэлу з баявой зброі. Паводле афіцыйнай заявы 16-й механізаванай дывізіі, на момант гібелі жаўнер не выконваў службовыя абавязкі, знаходзіўся да пачатку змены.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]