Аб’яднанне АБ-БА ладзіць у Новым Ляўкове дзіцячы летнік



У Новым Ляўкове праходзіць летнік для дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову. 

Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА ўжо больш за дзесяць гадоў ладзіць этнаграфічныя летнікі. 

Дзеці гуляюць, танчаць і спяваюць, кажа Уршуля Іванюк з Аб’яднання АБ-БА:

– Мы ствараем магчымасць нашым дзецям, якія вывучаюць беларускую мову ў пачатковай школе №4, удзельнічаць у розных занятках. Яны спяваюць, ёсць танцавальны калектыў. Цяпер ладзім летнік для нашых дзетак.

З вынікамі тыднёвай працы вучняў можна будзе пазнаёміцца падчас майстар-класаў, якія пройдуць у нядзелю.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Уля Шубзда