Адбыўся фестываль «Rockowisko Гайнаўка-2017»



У Гайнаўцы слухалі рытмы рок-музыкі. У гарадскім амфітэатры прайшоў фестываль «Rockowisko Гайнаўка-2017 ». На сцэне выступілі 11 гуртоў з розных частак Польшчы, сярод якіх было шмат калектываў, што гралі ў жанры панк-рок.

Былі таксама беларускія акцэнты, якія ўнёс у фестываль гурт «Ostrov» з Беластока, частка песень якога якраз напісаная на беларускай мове.

 Кажа вакаліст ды гітарыст гурта, Андрэй Паплаўскі:

Я бачу, што Гайнаўка нас палюбіла і мы таксама палюбілі Гайнаўку. Мы любім прыязджаць у Гайнаўку. Я тут другі раз, але мне прыгадваецца першыя Басовішча, калі панк-гурты былі большасцю на гэтых імпрэзах і таксама панкі былі большасцю на гэтых імпрэзах.

Выступіла на «Ракавіску» таксама і легенда польскага панк-року, гурт Włochaty са Шчэціна. Падчас канцэрту са словамі да публікі выступілі таксама эколагі, якія звярнулі ўвагу на праблему выразкі дрэў у Белавежскай Пушчы. Акрамя іх гасцямі Гайнаўкі былі і лаўрэаты конкурснай часткі мінулагодняга фестывалю.

 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя