Адгучала юбілейнае Rockowisko ў Гайнаўцы



Хоць залева вымусіла тэхнічны перапынак і пазнейшае адкрыццё мерапрыемства, Х Фестываль рок-музыкі Rockowisko Hajnówka прайшоў у гарадскім амфітэатры. Стандартна фэст раздзяляўся на конкурс маладых рок-гуртоў і канцэртную праграму. З увагі на юбілейны выпуск конкурс не адбыўся. У мінулых гадах перамагалі ў ім такія беларускія гурты, як Сцяна”, “:Б:Н і Re1ikt, які, дарэчы, выступіў у гэтым годзе ў якасці хэдлайнера. Кажа бубнач гурта Re1ikt Аляксандр Дземідзенка:

– Самы першы наш удзел у Rockowisko быў для нас знакавым, бо тыя перамогі, якія мы атрымалі, дазволілі нам рухацца далей у творчым плане. Мы атрымалі ўзнагароду – запіс у студыі. І мы скарысталіся гэтым запісам – мы запісалі альбом «Лекавыя травы» і некалькі песень з альбома «Куфар». Усё гэта дзякуючы Rockowisko.

Зоркай Rockowisko Hajnówka 2018 быў вядомы польскі гурт Farben Lehre, які выступіў у час першага выпуску фэсту. Ідэастваральнікамі і арганізатарамі Rockowisko Hajnówka зяўляюцца дзеячы з мясцовага Музея і асяродка беларускай культуры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара