Выстава габеленаў менскай арт-групы “Сем+” ў Гайнаўцы



Сем майстроў: Ала Непачаловіч, Наталля Сухаверхава, Алена Обадава, Вольга Раднікіна, Алена Сяргеева, Марыя Барысенка і Уладзімір Лісавенка. Гэта сем поглядаў на мастацкае ткацтва, якія можам зараз пабачыць на выставе ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы.

“Хаця некаторыя з нас ствараюць вельмі сучасныя працы, ўсё ж такі, трымаемся традыцыі беларускага ткацтва”, – кажа Наталля Сухаверхава з арт-групы “Сем+”:

– Я натхняюся, сілкуюся каранямі традыцыйнага мастацтва. Гэта невычэрпная крыніца, якая дае сілы, моц, і я п’ю з гэтых крыніцаў нашай Бацькаўшчыны. 

Мэтай мастакоў з творчай групы “Сем+” з’яўляецца далейшае развіццё беларускага мастацкага тэкстылю ў традыцыях беларускай культуры. Выставав будзе працаваць да канца сакавіка 2015 года.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя