Адкрыццё выставы «На мяжы цывілізацый» Ігара Мельнікава ў Варшаве



Беларускі дом у Варшаве запрашае на адкрыццё выставы гісторыка Ігара Мельнікава «На мяжы цывілізацый», прысвечанай беларуска-польскаму памежжу.

Дата: 27 студзеня

Час: 18.00

Месца: Беларускі дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

Падзеі на мяжы ў нашыя дні не сыходзяць з першых палос выданняў. Але што адбывалася на беларускай мяжы раней, у часы Другой сусветнай вайны і перад ёю? Хто яе ахоўваў? Як у 1927 — 1931 змагаліся з кантрабандыстамі?

Пра гэта і многае іншае вы даведаецеся на выставе кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава.

Каб зарэгістравацца на мерапрыемства, калі ласка, запоўніце анкету

Ігар Мельнікаў — беларускі гісторык, публіцыст, журналіст, блогер і рэдактар. Лаўрэат Прэміі імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Ва ўласнай калекцыі мае больш за 300 гістарычных артэфактаў па тэме гісторыі савецка-польскай мяжы 1921–1939 гадоў.

[manual_related_posts]