Адноўленае мытнае афармленне ў літоўскіх пунктах пропуску



Мытнае афармленне ў літоўскіх пунктах пропуску адноўленае.

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, згодна з інфармацыяй сумежнага боку, працаздольнасць праграмнага забеспячэння літоўскіх мытных службаў адноўленая. Мытнае афармленне легкавога і грузавога транспарту ў пунктах пропуску „Мядзінінкай”, „Лаварышкес” і „Шумкас” адноўленае ў поўным аб’ёме.

Раней была размешчаная інфармацыя, што ў літоўскіх мытных службаў з 8.00 12 верасня спыненае мытнае афармленне легкавога і грузавога транспарту ў пунктах пропуску „Мядзінінкай” (сумежны беларускі пункт пропуску — „Каменны Лог”), „Лаварышкес” („Катлоўка”), „Шумкас” („Лоша”) у абодвух напрамках.

belapan.by