Адноўлены працэс па справе Farm Agro Planta



У апеляцыйным судзе Беластока адноўлены працэс па справе дзеянняў на шкоду неіснуючай цяпер фірмы фірмы Farm Agro Planta з Бельска Падляшскага.

У снежні мінулага году Найвышэйшы cуд адхіліў рашэнне беластоцкага суда, які прыгаварыў да 3-х гадоў зняволення былога ўласніка фірмы Міраслава Целушэцкага. Неабходныя дадатковыя слуханні экспертаў, згодна з указаннямі Найвышэйшага суда, прызначыў Апеляцыйны суд Беластока на 17 чэрвеня. Разгляд справы зноў быў адтэрмінаваны на нявызначаны тэрмін.

Што гэта значыць каментуе Міраслаў Целушэцкі:

– Гэта мафія. Абсалютна незразумела. Найвышэйшы суд не пакінуў „сухой ніткі” на выраках беластоцкага суда. Ён прызнаў, што быў парушаны закон. Справу вярнулі ў Беласток, каб гэта было высветлена. Суд павінен быў высветліць, у чым заключаліся парушэнні. Гэта працягваецца ўжо 12 гадоў, пытанне колькі яшчэ будзе працягвацца. Я і раней казаў, што не адступлю ды буду дамагацца, каб усё было высветлена.

Пракуратура абвінавачвае стваральніка і кіраўніка фірмы Farm Agro Planta Міраслава Целушэцкага, а таксама ўправу ў дзейнасці на шкоду прадпрыемства.

Міраслаў Целушэцкі адкідае гэтыя абвінавачанні ды сцвярджае, што фірма была яго ўласнасцю на 90%, таму ён не мог дзейнічаў на шкоду сабе.

Беларускае Радыё Рацыя