Адрыян Зандберг: Няма згоды на тое, каб злачынцу называць героем



«Няма згоды на нацыяналізм, няма згоды на тое, каб злачынцу называць героем», – кажа адзін з лідараў польскай партыі «Разам» Адрыян Зандбэрг. У час калі ультраправыя сілы пойдуць маршам праз Гайнаўку са сцягамі, на якіх, між іншым, Рамуальд Райс «Буры», сябры партыі „Разам” з жыхарамі горада запаляць свечкі ў памяць ахвяр камандзіра 3-й Віленскай брыгады Нацыянальнага вайсковага задзіночання капітана Рамуальда Райса псеўданім «Буры».

— Я лічу ганебным тое, што гэтыя правакацыяйныя дзеянні, арганізаваныя ультраправымі, будуць адбывацца на вуліцах Гайнаўкі. Такое па просту не павінна адбывацца, бо гэта сварыць мясцовую грамаду, настройвае брата супраць брата. Мы тут таксама дзеля таго, каб выказаць нашу салідарнасць з мясцовымі жыхарамі, і каб у задуменні і цішыні стаць ды ўзгадаць ахвяр Рамуальда Райса «Бурага».  

Сёння апоўдні на пляцы ля ўправы горада ў Гайнаўцы пройдзе акцыя «Вечная памяць».Таксама сёння ў 13 гадзін у царкве Яна Хрысціцеля ў Гайнаўцы пройдзе паніхіда ў памяць бязвінна загінулых ахвяр «Бурага».

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]