Адукацыйная кампанія на тэму сучаснага рабства праходзіла ў Беластоку



Адукацыйная кампанія на тэму формаў сучаснага рабства, а менавіта гандлю людзьмі ладзілася ў Беластоку.

Кампанію ў Польшчы праводзіць Амбасада Вялікабрытаніі разам з польскім Міністэрствам ўнутраных спраў і адміністрацыі, польскай паліцыяй, памежнай аховай, фондам LaStrada і Арміяй выратавання. Кампанія накіраваная на павышэнне інфармаванне грамадскасці і абароны патэнцыйных ахвяр ад розных формаў сучаснага рабства.

Кажа Кшыштоф Анджэйчык, з брытанскай амбасады:

– Мэта гэтай кампаніі, каб засцерагчы маладых людзей, і не толькі маладых, перад рызыкай стаць ахвярай гандлем людзьмі, або сучаснага нявольніцтва, як гэта называюць у Вялікабрытаніі. Тэма важная з тае прычыны, што гэтае злачынства з’яўляецца вельмі сур’ёзным, па-першае. Па-другое, гэтае злачыства схаванае, яго цяжка раскрыць, яно можа прымаць розныя формы. І гэтае злачынства робіцца міжнародным.

Галоўны распазнавальны знак кампаніі – чырвоны двухпавярховы лонданскі аўтобус.

У аўтобусе можа было атрымаць інфармацыю і інфармацыйныя матэрыялы па пытаннях, звязаных з гандлем людзьмі, паглядзець відэа.

Між іншым актыўны ўдзел у кампаніі прымае падляшская паліцыя і міністэрства асветы.

Кажа Мацей Закшэўскі, начальнік аддзела прафілактыкі беластоцкай паліцыі:

– Падляшская паліцыя з тэмай, звязанай з гандлем людзьмі ці сучасным нявольніцтвам, сутыкаецца цыклічна. Начасцей яна актуалізуецца ў тую пару, калі ў моладзі пачынаюцца вакацыі, калі разглядаюцца планы адносна выезду маладых людзей па-за тэрыторыю Польшчы. Нават з планамі, звязанымі з працай на тэрыторыі Польшчы, напрыклад, на розных плантацыях.  

Па дадзеных ААН і Савета Еўропы, гандаль людзьмі па сваёй прыбытковасці займае трэцяе месца сярод розных формаў незаконнага абароту, саступаючы першыя два месцы толькі незаконнаму абароту наркотыкаў і незаконнаму абароту кантрафактнай прадукцыі.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы