Афонскія манахі хочуць накласці праклён на Пуціна



Манахі з Афонскага манастыра хочуць, каб праваслаўныя епіскапы наклалі праклён на Уладзіміра Пуціна.

Такім павінна быць пакаранне за „развязванне вайны са сваімі братамі па веры ва Украіне”, – гаворыцца ў заяве духавенства манастыра святога Савы сербскага.

Іх пазіцыя мае падтрымку манахаў з іншых манастыроў. Калі нейкі епіскап фактычна накладзе праклён на прэзідэнта Расеі, ён не зможа нават хадзіць у царкву.

Манахі з манастыра святога Савы на грэцкай гары Афон лічаць, што Уладзімір Пуцін „знішчае рускую нацыю”. Яны нагадваюць пра тое, што цяперашні кіраўнік Расейскай Федэрацыі быў афіцэрам Камітэту дзяржаўнай бяспекі.