Агароджа на мяжы Польшчы з Беларуссю паўстане да канца чэрвеня



Капітальную агароджу са сталі і бетону на мяжы Польшчы з Беларуссю пабудуюць да канца чэрвеня 2022 года.

Пры гэтым сітуацыя на граніцы ў перыяд Калядных свят была адносна спакойнай. За ноч на панядзелак польскія памежнікі зарэгістравалі ўсяго шэсць спроб нелегальнага перасячэння мяжы. За суботу такіх выпадкаў было 47. У ноч з нядзелі на панядзелак на ўчастку заставы ў Мельніку група з 36 мігрантаў сілай прарывалася праз мяжу, – паведамляе памежная служба Польшчы. У польскія патрулі паляцелі камяні, але, паводле афіцыйнай інфармацыі, ніхто не пацярпеў. Усяго з пачатку году зафіксавана амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння граніцы.

Фізічны бар’ер на мяжы з Беларуссю таксама ўзводзіць Літва.  

Беларускае Радыё Рацыя